Регистрация
 

Текст песни Hurma - Люк, я твой тата

Hurma - Люк, я твой тата
Закладки
Исполнитель: Hurma
Дата: 04/11/2016
Категория: Тексты песен
Просмотров: 198
Рейтинг:
Люк, я твой тата.А дзе ён, мой тата?
Я - у якога заўжды з краю хата.
Быў гадаванцам матулі з бабуляй.
Тое што мелі, у тое абулі.

Тое, што мелі, з таго і кармілі.
Не - я не скарджуся, ты не падумай.
Дайце мне іншае, дык не пайду.
Толькі цябе так і не замянілі.

Не замянілі.
Быў ні сваім ні чужым, анічыйным.
Уноч сыходзіў да іншай жанчыны.
Потым праз тыдзень вяртаўся дадому.

Што там з табою было, невядома.
Люк, я твой тата, а дзе ён, мой тата ?
Знік ды зляцеў у невядомыя штаты.
У невядомыя штаты.

Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?

Сам навучыўся, як трэба галіцца.
у мамы пытаўся, дзе б не памыліцца.
а мне ж патрэбна было так нямнога:
толькі бацькоўскага слова якога.

Люк, я твой тата, а дзе ён, мой тата ?
У спадчыну мне перайшла твая хата.
дзе я не жыў аніводнае ночы.
Я ўжо не помню амаль твае вочы.

Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?

Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?

Ошибка в тексте? Выделите её мышкой и нажмите: Ctrl + Enter

КОММЕНТАРИИ:
Популярные
Яндекс.Метрика